БРСМ «не ведае», хто падрабляў подпісы вучняў

Вольга Быкоўская, сябра Руху "За свабоду" і журналістка БДГ, атрымала адказ на свой зварот у 23-ю гімназію, дзе нядаўна вучні раптоўна знайшлі сябе ў спісах БРСМ — прытым насупраць іх прозвішчаў стаялі падробленыя подпісы.

bykouskaya_01.jpg


"Атрымала нарэшце адказ з 23 гімназіі пра фальшывы БРСМ." — піша Вольга Быкоўская.
"1. Унёскі аплочваюць выключна сябры БРСМ, асобамі, прадстаўленымі ў ведамасці, аплата не праводзілася. (ок)
2. Педагог-арганізатар курыруе, але знаходзіўся ў сацыяльным адпачынку. (прадказальна)
3. Хто склаў ведамасць невядома. (прадказальна)
4. Работа педагога-арганізатара будзе ўзята на персанальны кантроль для недапушчэння сітуацыі ў будучыні (гэта нават канкрэтны вынік)
5. Няма канкрэтнага адказа на канкрэтнае пытанне, ці з’яўляліся вучні сябрамі БРСМ. Можна спадзявацца хіба, што зараз іх выкрэслілі."

"Я спадзяюся, што гэта будзе ўрокам для адміністрацыі 23-й гімназіі і падобныя сітуацыі не будуць паўтарацца."  — дадае журналістка.

bykouskaya_02.jpg