Хакей скончыўся: прытулак Шчадрова зноў пагражаюць выселіць
Старшыня Васілішкаўскага сельсавету Тамара Зубрыцкая разам з санстанцыяй прыехала ў дабрачынны прытулак Аляксея Шчадрова — абіцель братоў-місіянераў міласэрнасці. Прадстаўнікі ўладаў спрабавалі патрапіць у прытулак і праверыць умовы пражыцця і харчавання.
Аднак Аляксей Шчадроў чыноўніцу ва ўнутар не пусціў, спаслаўшыся на тое, што гэта прыватная тэрыторыя. Аднак, не выключае ён, яна можа вярнуцца ўжо з міліцыяй, і тады яе давядзецца ўпусціць.
"Прайшоў хакей, і ўсё пачалося зноў. А так пакуль ціха было. Цікавілася, чаму мы збіраем людзей з усёй Беларусі. Чаму, калі чалавек валяецца на вуліцы, жыве ў падвалах, ні санстанцыі, ні чыноўнікам ён нt трэба, а калі яго знайшлі, памылі, пакармілі — то едуць правяраць умовы?" — адзначыў Аляксей Шчадроў.
"Яна хоча выселіць людзей. Але куды ім ісці? У нас жыве дзядуля, якому 73 гады і ў якога нічога няма, няма дакументаў. Куды яму падзецца?" — задаецца пытаннем арганізатар прытулку.
Апроч таго старшыне сельсавету не спадабалася, што ў двары стаяць фігуркі Панны Марыі і Езуса Хрыста, а таксама зацверджаная каталіцкім святаром шыльда з раскладам малітваў у абіцелі і з просьбай не турбаваць у гэты час. Прэсавая служба БХД