Эдуард Пальчыс заклікаў падтрымаць Сядзібу БНФ

Папулярны беларускі блогер Эдуард Пальчыс, вядомы як «Джон Сільвер», заклікаў беларусаў падтрымаць грашыма Партыю БНФ, што сутыкнулася з цяжкасцямі пры аплаце цэнтральнай сядзібы ў Мінску.

den_voli_organizatory_20180302_bur_tutby_phsl__2337_3.jpg

У прыватнасці, Эдуард Пальчыс, які таксама з'яўляецца рэдактарам сайту 1863x.com ды быў зняволены за палітычныя публікацыі, прыгадвае значэнне БНФ і сядзібы БНФ у падрыхтоўцы сёлетняга Свята Незалежнасці 25 сакавіка:
«Апошнія тыдні СМІ падводзілі вынікі года, і часцяком у самых розных формах там згадвалі # БНР100. Я адмыслова ніякім чынам не рэагаваў на якія-кольвек намінацыі або рэгаліі, бо ведаю, што рабілі ўсё не 3 чалавекі.
Дык вось, адным з галоўных «віноўнікаў» свята з’яўляецца Партыя БНФ і асабіста Рыгор Кастусёў. Я сам вельмі люблю лаяць апазіцыйныя партыі і іх лідараў, але тут чыстыя факты – без іх нічога б не выйшла.
Шмат хто спекулюе на тэму таго, што кампанія БНР100 была выгадная ўладам, а той хто гэта ўсё арганізоўваў, маўляў, ёсць прамыя «адбельвальнікі рэжыму», «ручная апазіцыя» і сыгралі на руку уладам. Ага, у выніку так згулялі, што таго ж Кастусёва затрымлівалі летам маскі-шоў за адміністратыўны пратакол, а Партыя БНФ хутка застанецца без памяшкання. Калі хто не ведае, у іх утварыўся вялікі доўг па аплаце офіса, бо ўлады далі ім стаўку аплаты ў 3-4 разы больш за звычайную.
Сядзіба БНФ доўгі час была практычна адзіным прытулкам для шматлікіх культурных, сацыяльных і палітычных мерапрыемстваў. І без БНФ наўрад-ці атрымаецца ў будучыні рабіць нешта падобнае БНР100» — піша Эдуард Пальчыс у сваім допісе ў Фэйсбуку.


Якім чынам пералічыць грошы для Сядзібы БНФ, можна паглядзець вось тут.