Еўрапейская камісія наведае Мінск

Дэлегацыя Еўрапейскай камісіі наведае Мінск для абмеркавання макраэканамічнай сітуацыі і выклікаў, звязаных са структурнымі рэформамі.

Фота hungarytoday.hu

Фота hungarytoday.hu


Дэлегацыя на чале са спадаром Хеліадорам Тэмпрана Аройя з Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па эканамічных і фінансавых пытаннях (DG ECFIN) будзе працаваць у Мінску з 7-га па 10-е чэрвеня.
Прадстаўнікі Еўракамісіі правядуць абмеркаванні з беларускімі калегамі пытанняў макраэканамічнага развіцця і выклікаў, звязаных са структурнымі рэформамі, у кантэксце 5-га Дыялогу паміж ЕС і Беларуссю па эканамічных і фінансавых пытаннях.
Дэлегацыя таксама прыме ўдзел у шэрагу двухбаковых сустрэч з прадстаўнікамі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.
Паводле прэс-службы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі