Фейгін: «Беларусь пачынае ўяўляць больш сур'ёзную пагрозу для Усходняй Еўропы»
Адвакат і вядомы блогер разважае, як адрэагуе Захад на размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі і чаму Лукашэнка не разумее небяспекі, якую ўяўляе для яго гэты працэс.

Фота з focus.ua
— Лукашэнка ставіць няслушныя для Пуціна мэты, ён робіць усё, зыходзячы з ілжывых перадумоў. Яму напляваць на вынікі вайны ва Украіне з боку Масквы. Ён заклапочаны толькі адным — уласнай бяспекай, — заявіў у эфіры «Звычайнага ранку» Марк Фейгін. — А гэта ўступае ў некаторыя супярэчнасці з планамі Масквы.
Роўна таму ён і не дае згоды на ўдзел беларускіх войскаў у атацы на Украіну з Поўначы. Разумее, гэта якраз можа быць нядобра для яго бяспекі.
Фейгін лічыць, што, размяшчаючы ядзерную зброю на тэрыторыі сваёй краіны, беларускі кіраўнік не здагадваецца аб усіх магчымых наступствах.
— Я мяркую, што Лукашэнка пайшоў на кампраміс: я вам войскі не ўвяду, а вось зброю размяшчу. І тут невядома, што было б лепш, таму што размяшчэнне ТЯЗ таксама багата наступствамі, якія, мякка кажучы, Лукашэнка наўрад ці можа прагназаваць.
Гэта можа прывесці да цалкам адваротнага выніку. Ці ўсведамляе ён гэта?
Глядзіце, якія ўзнікаюць праблемы. У ліпені ў Вільні запланаваны саміт NATO. Як адкажа NATO? Напэўна, размесцяць ракеты ў адказ на мяжы з Брэстам. Таму што гэта ядзерная пагроза! І вы лічыце, што гэтага ніхто не будзе абмяркоўваць?
Далей. Хто сказаў, што вось гэтыя склады, якія раскансервавалі пад размяшчэнне боегаловак на тэрыторыі Беларусі, ніхто не можа захапіць? У Белгародскую вобласць, дзе таксама, кажуць, ёсць ядзерная зброя, увайшлі ж дыверсанты.

Некаторыя палітолагі выказалі здагадку, што Пуцін хоча выкарыстоўваць Беларусь як проксі: не ад свайго імя ажыццявіць калі ўжо не ядзерны ўдар, то дакладна шантаж гэтай зброяй для таго, каб з сябе як бы зняць адказнасць, маўляў, гэта ж не я, гэта Лукашэнка.
Не ведаю, ці дойдзе да рэальнага ўдару, але гэта версія сама па сабе спараджае шмат сэнсаў, якія з'яўляюцца вытворнымі ад асноўнага.
Вось сапраўды — навошта размяшчаць ядзерную зброю? Рацыянальнага адказу няма. Хтосьці кажа, што Лукашэнка гэта робіць, каб не напалі на Беларусь, не пазбавілі яго ўлады. А каго гэта спыніць?
Бо Беларусь цяпер патэнцыйна пачынае ўяўляць значна больш сур'ёзную пагрозу для Усходняй Еўропы, для Польшчы, Літвы, краін Балтыі. Таму што ядзерная зброя — гэта не жарт, з ёй ніхто не жартуе. І калі ты размяшчаеш яе, ты бярэш на сябе адказнасць. Ці разумее гэта Лукашэнка? Хутчэй гэта разумее Пуцін.
А Захад рэагуе цалкам рэальна. Нават калі ніякага запуску не будзе гэтай зброі, гэта не азначае, што ўжо цяпер не будзе ніякай рэакцыі, — мяркуе Фейгін.
