ГА БНФ «Адраджэнне» заклікае адзначаць Дзень Волі легальна

Сойм Грамадскага Аб’яднання БНФ«Адраджэнне»выступіў з адмысловай заявай, у якой кажа пра важнасць адзначаць 25 сакавіка ў гэтым годзе/

90878713_1580358235457461_8183323745960591360_n.jpg

У заяве Сойму Грамадскага Аб’яднання БНФ «Адраджэнне» паведамляецца, што арганізацыя лічыць: сёлета Дзень Волі неабходна адзначаць легальна. Таму мае намер правесці «супольна з іншымі дэмакратычнымі партыямі і рухамі ў Мінску масавую акцыю з нагоды адзначэння 25 сакавіка 103-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР».

«Дзеля гэтай мэты мы рыхтуем адпаведную заяўку на правядзенне масавага мерапрыемства ў мясцовыя органы ўлады ў парадку, які вызначаны цяперашнім надзвычай жорсткім законам “Аб масавых мерапрыемствах”», — адзначаецца ў заяве Сойму.

ГА БНФ «Адраджэнне» таксама заклікала «структуры дэмакратычных партый і грамадскіх аб’яднанняў у розных гарадах і мястэчках» падтрымаць гэту ініцыятыву і «падаваць адпаведныя заяўкі ды ўведамленні на правядзенне масавых акцый у парадку, які вызначаны заканадаўствам».