Германія не збіраецца браць да сябе мігрантаў з польскай мяжы

Урад Германіі сёння, 26 лістапада, у чарговы раз абверг заяву Лукашэнкі аб тым, што Ангела Меркель выказала згоду Германіі прыняць 2000 мігрантаў, якія знаходзяцца на беларуска—польскай мяжы. А Лукашэнка зноў заклікаў Германію ўсё ж забраць мігрантаў з польскай мяжы, піша www.dw.com

Мігранты ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы Беларусі з Польшчай

Мігранты ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы Беларусі з Польшчай

Дзве тысячы чалавек — невялікая нагрузка для Германіі, заявіў кіраўнік Беларусі. Ён абвінаваціў улады Польшчы ў тым, што тыя зладзілі "бойню на мяжы".

Аляксандр Лукашэнка заклікаў Нямеччыну забраць мігрантаў, якія спрабуюць прарвацца ў Еўраcаюз праз беларуска-польскую мяжу. "Тут большасць людзей, якія хочуць аб'яднаць свае сем'і, забярыце гэтых людзей да сябе. Гэта невялікая нагрузка для Нямеччыны", — заявіў кіраўнік Беларусі падчас наведвання лагістычнага цэнтра каля пункта пропуску "Брузгі" на мяжы з Польшчай у пятніцу, 26 лістапада

Лукашэнка сцвярджаў, нібыта Ангела Меркель пагадзілася прыняць мігрантаў у Германіі, але ёй перашкаджаюць улады Польшчы, якія, як ён выказаўся, зладзілі "бойню на мяжы". Лукашэнка ўжо рабіў аналагічныя заявы пасля двух тэлефонных размоў з Меркель некалькі дзён таму, але Берлін катэгарычна абверг яго заявы пра мігрантаў.

Сёння ўрад ФРГ зноў абверг словы Лукашэнкі

Урад ФРГ 26 лістапада ў чарговы раз абверг заяву Лукашэнкі аб тым, што Ангела Меркель выказала згоду Германіі прыняць 2000 мігрантаў, якія знаходзяцца на беларуска—польскай мяжы. "Хачу ад імя федэральнага канцлера і ад імя федэральнага ўрада цалкам выразна заявіць, што гэта ілжывае выказванне", — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік урада ў Берліне Штэфен Зайберт.