Касінераў: «На зямлі мяне дабівалі чалавек сем...»
Фігуранта «Справы графітыстаў» Вячаслава Касінерава і яго сяброў жорстка збілі ў Маладзечне «прыхільнікі правай ідэі». У выніку ў актывіста зламаны нос і чэрапна-мазгавая траўма.
![Вячаслаў Касінераў пасля збіцця Вячаслаў Касінераў пасля збіцця](/img/v1/images/19396789_447700002258899_2395224911647768182_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вячаслаў Касінераў пасля збіцця
Выпадак адбыўся ўчора прыкладна а 10-й вечара на цэнтральнай плошчы Маладзечна. Туды Касінераў разам з сябрамі і сяброўкамі завітаў да знаёмых, каб адпачыць. Нечакана з'явіўся натоўп з дваццаці чалавек, якія прадставіліся «правымі» ды пачалі чапляцца да маладзёнаў, завязалася бойка.
Паводле Касінерава, бойка нагадвала хутчэй збіццё, бо нападнікаў было болей прыкладна ў пяць разоў, білі таксама і дзяўчат: адну дзяўчыну жорстка кінулі на ашфальт. Міліцыі побач не было.
Здзівіла актывіста таксама нахабства і самаўпэўненасць нападнікаў, якіх не засмучала ані тое, што гэта цэнтр
гораду, ані відэакамеры побач. На думку актывіста, гэта можа тлумачыцца альбо «глупствам» альбо «папярэдняй дамовай з сілавікамі».
У міліцыю па факце нападу юнакі звяртацца не збіраюцца.
Нагадаем, што Вячаслаў Касінераў быў фігурантам гучнай «Справы графітыстаў». Ён і ягоныя паплечнікі
неаднаразова ўдзельнічалі ў вулічных акцыях апазіцыі, у тым ліку цягам «вясновых пратэстаў» сёлета.