Лукашэнка паляцеў у Маскву на перамовы з Пуціным

Зранку 25 снежня Аляксандр Лукашэнка адправіўся з працоўным візітам у Расію. Яго самалёт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Фота з архіву БЕЛТА

Фота з архіву БЕЛТА

Пра гэта паведамляе euroradio.fm са спасылкай на БЕЛТА.
У Маскве кіраўнік Беларусі правядзе перамовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Паводле афіцыйных паведамленняў, асаблівую ўвагу яны нададуць развіццю ўзаемавыгадных адносін у гандлёва-эканамічнай сферы з акцэнтам на рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей у інтэграцыйных фарматах.
Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць расійскі падатковы манеўр у нафтавай сферы і беларускія страты ад яго. У апошнія тыдні расійскі бок адмовіўся кампенсаваць Беларусі фінансавыя страты, запатрабаваўшы больш шчыльнай міждзяржаўнай інтэграцыі.
Перад паездкай Лукашэнка правёў нараду з удзелам кіраўніцтва ўрада, на якой абмяркоўвалася супрацоўніцтва з Расіяй.