Мікалай Статкевіч не хоча, каб Лідзія Ярмошына апынулася ў калоніі
Нядаўна, маючы на ўвазе былога палітвязня, старшыня Цэнтрвыбаркама заявіла, што турма таго нічому не навучыла. Паводле ацэнкі Ярмошынай, акцыі апазіцыі — галоўная пагроза для сёлетніх выбараў.

Мікалай Статкевіч. Здымак «Нашай Нівы»
Статкевіч плануе правесці такую акцыю на наступны дзень пасля асноўнага
дня галасавання, 12 верасня.
— Спадзяюся, што ўсё ж такі спадарыня
Ярмошына спыніць свой палітычны імпэт забаронены законам, бо я не злосны
чалавек і не хацеў, каб у гадах жанчына на пенсіі апынулася ў калоніі.
Яна робіць усё магчымае, каб зрабіцца нейкім адмоўным, негатыўным
сімвалам. І калі дойдзе да змены ўлады, то шчыра кажу: я баюся за яе
свабоду.
Таксама Ярмошына параўнала новага фігуранта справы па Плошчы 2010 года Уладзіміра Кондруся з тэрарыстам. Статкевіч жа лічыць яго героем:
— І ён гэта даказаў. Гэтага чалавека абразілі, і абразілі настолькі, што ён гатовы быў памерці. Бо дайсці да комы… Уяўляеце як яму было? Ён галадае, памірае, а гэтыя, я ж ведаю гэтых людзей, ходзяць вакол: «Ну што твае цябе здалі? Цябе ўсе лічаць правакатарам. Падыхай, мы цябе тут у двары закапаем».
Па словах Мікалая Статкевіча, любое змаганне за свабоду ёсць правакацыяй, і многія краіны праз гэта прайшлі. Свабода павінна быць аплачанай.
Паводле «Радыё Рацыя»