На Нямізе затрымліваюць удзельніц акцыі ў падтрымку Марыі Калеснікавай
Каля трох дзясяткаў жанчын і дзяўчат сабраліся на Нямізе, каб падтрымаць Марыю Калеснікаву, якая зараз знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. У хуткім часе пачаліся затрыманні.
![zatryman_logo.jpg zatryman_logo.jpg](/img/v1/images/zatryman_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Людзі навокал крычаць «Ганьба», «Фашысты», «Пайшлі вон».
Каля 30 жанчын стаяць у счэпцы і адыходзяць разам.
Па апошніх дадзеных як мінімум дзве ўдзельніцы затрыманыя.