Новы міністр інфармацыі — беларускамоўны пісьменнік Алесь Карлюкевіч
Новым міністрам інфармацыі прызначаны Алесь Карлюкевіч.
Ён нарадзіўся 6 студзеня 1964 года ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна.
Карлюкевіч скончыў аддзяленне журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1981—1995 служыў у войску.
Працаваў у газетах «Звязда» (1995—1998), «Чырвоная змена» (1998—2002) — галоўны рэдактар, «Советская Белоруссія» (2002—2006). У 2006—2011 гадах дырэктар рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Адначасова ў 2009—2011 гадах галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», што ўваходзіла ў склад РВУ.
У лістападзе 2011 года прызначаны галоўным рэдактарам «Звязды». З лістапада 2012 года — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда».
У снежні 2016 года стаў намеснікам міністра інфармацыі Беларусі.
Алесь Карлюкевіч — аўтар шэрагу краязнаўчых кніг.
У жыцці міністр пастаянна карыстаецца беларускай мовай.
Паводле Нашай Нівы