Беларусь і Расія праводзяць новыя вучэнні

Вайскоўцы сілаў спецыяльных апэрацыяў Узброеных сіл Беларусі прыбылі ў Расію для ўдзелу ў сумесных з Паветрана-дэсантнымі войскамі Расіі тактычных манёўраў.

helic.jpg

«Падчас сумесных вучэнняў дэсантнікі абедзвюх дзяржаў на тэрыторыі Расіі будуць узаемадзейнічаць, праводзячы выведку, а таксама наступальная, абарончыя дзеянні і манёўры», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Расіі.
Асноўная фаза планавых вучэнняў пройдзе 9-11 кастрычніка на тэрыторыі палігонаў і аэрадромаў у Пскоўскай вобласьці. У вучэннях задзейнічаюць каля 1 тыс. вайскоўцаў, больш за 200 адзінак баявой і спецыяльнай тэхнікі ад абедзвюх дзяржаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Паводле Радыё Свабода