Новы пасол Расіі хоча прыехаць у Мінск у канцы траўня

На пытанне, калі плануецца пасяджэнне калегіі МЗС і запыт агрэмана ў Мінска, у прыёмнай Дзмітрыя Мезенцава адказаць не змаглі.

Дзмітрый Мезенцаў. Фота: Міхаіл Цярэшчанка / ТАСС

Дзмітрый Мезенцаў. Фота: Міхаіл Цярэшчанка / ТАСС

Палітык удакладніў, што плануе прысутнічаць на пасяджэнні камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы 21 траўня. Паводле яго слоў, пытанне спынення паўнамоцтваў сенатара можа быць разгледжана 22 траўня.
1 траўня кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД Леанід Калашнікаў заявіў журналістам, што прызначэнне новага амбасадара ў Беларусі праходзіла з парушэннем працэдуры. Паводле яго слоў, перад прызначэннем пасла прадугледжаны кансультацыі з парламентарыямі па кандыдатуры. Публікацыя ўказа прэзідэнта да абмеркавання ў парламенце — гэта «парушэнне працэдуры», заявіў Калашнікаў.
Паводле інфармацыі расійскіх крыніц, перад прызначэннем Пуціным Мезенцава МЗС Расіі не запытваў у Мінска агрэман, гэтаму павінна папярэднічаць пасяджэнне калегіі Міністэрства замежных спраў, якога яшчэ не было.
30 красавіка Міхаіл Бабіч быў вызвалены ад абавязкаў амбасадара Расіі ў Беларусі, а таксама ад пасады спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта РФ па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю.
Дзмітрый Мезенцаў — кандыдат псіхалагічных навук, член Саюза журналістаў Расіі. Абараніў дысертацыю «Псіхалогія ўплыву СМІ на фарміраванне палітычных установак асобы». Былы генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (2013-2015) і губернатар Іркуцкай вобласці (2009-2012).
naviny.by