Офіс Святланы Ціханоўскай запусціў агульную платформу салідарнасці
Новая платформа салідарнасці мае назву Belarusplatform.org. Там сабралі верыфікаваныя ініцыятывы, якія дапамагаюць пратэставаму руху. Далучыцца можа любы ахвотны.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Офіс Святланы Ціханоўскай запусціў агульную платформу салідарнасці. На сайце Belarusplatform.org можна дадаць сваю ініцыятыву ці прапанаваць ідэю. Стваральнікі платформы абяцаюць кансультацыі і падтрымку.
Можна таксама падтрымаць ужо наяўныя ініцыятывы сталым удзелам або разавай дапамогай.
Стваральнікі платформы запэўніваюць, што не збіраюць персанальныя звесткі, не патрабуюць імя, адрасу, нумара тэлефона, таму аказваць дапамогу можна ананімна і без рызыкі.