Падоўжаны на паўгода спрошчаны парадак выдачы беларусам польскага праязнога дакумента

Раней казалася, што пастанова пра спрошчаную выдачу грамадзянам Беларусі польскага праязнога дакумента будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2024 года. Цяпер у беларусаў з'явіўся дадатковы час, как атрымаць паперы, — да канца 2024 года

_belarus_paszpart_dakumenty_zyccjo_2023_fota_novy_czas_logo.jpg

Спрошчаны парадак выдачы грамадзянам Беларусі польскага праязнога дакумента будзе дзейнічаць да канца 2024 года, паведамляе «Позірк» са спасылкай на сайт урада Польшчы.

Спрошчаны парадак уведзены дзвюма пастановамі міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы, якія ўступілі ў сілу 1 ліпеня 2023 года. Адна з іх вызваляе беларусаў ад выплаты збору за праязны дакумент, другая пашырае кола тых, хто можа прасіць аб яго выдачы, вызваляе ад неабходнасці даказваць тое, што асоба не мае магчымасці атрымаць праязны дакумент на радзіме.

Летась 30 снежня паведамлялася, што пастанова будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2024 года.

Глядзіце таксама

Нагадаем, 4 верасня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.

Акрамя таго, скасавана права консульстваў удзельнічаць у працэдуры адчужэння маёмасці, у тым ліку нерухомасці і аўтамабіляў. Такія здзелкі можна будзе здзяйсняць пры асабістай яўцы ў адпаведныя дзяржорганы або на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі (раней такія даверанасці афармляліся ў дыппрадстаўніцтвах).

Беларускія дэмакратычныя структуры, Еўрасаюз, ЗША, праваабарончыя арганізацыі раскрытыкавалі ўказ, скіраваны, на іх думку, на ўшчамленне правоў вымушаных эмігрантаў.

Глядзіце таксама

Франак Вячорка, палітычны радца Святланы Ціханоўскай, у сваім тэлеграм канале адзначыў, што каманда беларускай апазіцыйнай лідаркі Святланы Ціханоўскай робіць усё магчымае, каб дабівацца спрашчэння легалізацыі для беларусаў у розных краінах. “Гэта складана, бо ідзе вайна і растуць антыміграцыйныя настроі. Не кожная краіна мае досвед у прыманні беларусаў. Гэта ўсё не спрыяе нашай працы.

Нягледзячы на гэта, у параўнанні з любымі іншымі нацыямі беларусы па-ранейшаму маюць адны з найлепшых ўмоваў у ЕС і ЗША што тычыцца  легалізацыі. 

  •  Беларусы атрымліваюць найбольш відаў на жыхарства ў краінах ЕС — больш за 309 тысяч у год. Гэта другое месца пасля Украіны.
  • У Польшчы амаль кожны беларус (98%), хто падаваў, атрымаў прытулак (2023). У Літве — 92%. Вышэй за любую іншую нацыянальнасьць. 
  • У ЗША працэнт задаволеных заявак на прытулак ад беларусаў у 2023 быў найбольшы ў свеце (75%).

Глядзіце таксама

Вячорка адзначае: "Усім нам хацелася б, каб умовы былі лепшыя. І каб ставіліся да беларусаў як найлепш. Але многія нацыі не маюць і гэтага. Дэмакратычны свет не закрыўся ад нас і па-ранейшаму працягвае дапамагаць".