У польскіх візавых цэнтрах — новыя правілы рэгістрацыі на падачу дакументаў. Што змянілася?
Цяпер падчас рэгістрацыі ў візавых цэнтрах Польшчы давядзецца пазіраваць перад уключанай камерай — і з пашпартам!

Польскія візавыя цэнтры папярэдзілі беларусаў, што цяпер рэгістрацыя на падачу дакументаў будзе праходзіць інакш. Змены закранулі верыфікацыю асобы.
Пра змены паведамляецца на сайце VFS Global, звярнула ўвагу «Люстэрка».
Цяпер праверку будуць праводзіць анлайн, давядзецца пазіраваць перад камерай з арыгіналам пашпарта.
Глядзіце таксама

«Падчас рэгістрацыі вам неабходна мець пры сабе арыгінал пашпарта, а рэгістрацыю ажыццяўляць з прылады з уключанай камерай (смартфон, камп’ютар)», — тлумачыцца ў паведамленні.
Кожны заяўнік мусіць рэгістравацца асобна, акрамя выпадкаў рэгістрацыі сям’ёй.
«У выпадку групавой рэгістрацыі сям'і верыфікацыю дастаткова прайсці аднаму паўналетняму ўдзельніку групы», — адзначаецца ў паведамленні.
Глядзіце таксама

Падчас асабістага наведвання візавага цэнтра па «сямейнай» рэгістрацыі трэба будзе ўзяць з сабой дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва.