Павел Латушка зноў звярнуўся да дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу»
У сваім тэлеграм-канале Латушка апублікаваў зварот.

Кіраўнік НАК Павел Латушка зноў звярнуўся да дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу».
На сваім канале Латушка анансаваў наступнае:
Усе дэлегаты т.зв. УНС, якія не заявяць аб адмове ўдзельнічаць у ім, будуць публічна дададзены ў АКРЗ і ўключаны ў санкцыйныя спісы. Ужо праз 10 дзён у АКРЗ з'явяцца першыя прозвішчы. Спіс будзе абнаўляцца кожныя 10 дзён - аж да 10 лютага 2021.
«Даючы сваю згоду на ўдзел у т.зв. УНС, вы павінны ўсведамляць, на што падпісваецеся. Лукашэнка ўжо з ног да галавы замазаў у крымінальных артыкулах сілавікоў, якія згаджаліся выконваць яго злачынныя загады. Цяпер ён замажа вас. Калі не адмовіцеся», — папярэдзіў дэлегатаў Павел Латушка.