Пяць апазіцыйных арганізацый дамовіліся аб правядзенні Кангрэса дэмакратычных сілаў
Пяць апазіцыйных партый і арганізацый сёння ў Мінску падпісалі пагадненне аб працэдуры вылучэння адзінага кандыдата на выбарах 2015, паведамляе намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Подпісы пад пагадненнем паставілі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду!», Партыі БНФ і
аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
Як паведаміў намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, адзінага кандыдата плануецца вылучыць на кангрэсе дэмакратычных сіл, які арыентыровачна пройдзе ў маі 2015
года.
Звяртае ўвагу, што пад пагадненнем няма подпісаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (Анатоль Лябедзька) і Партыі левых «Справядлівы свет» (Сяргей Калякін).
nn.by