Прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін напісаў заяву на звальненне

Як стала вядома «Нашай Ніве», прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін напісаў заяву на звальненне. Яна яшчэ не падпісаная кіраўніцтвам.

serge_le_sergiy_lepin_21_f9nov.jpg


 Я не буду дадаткова распаўсюджвацца на гэты конт. Калі на гэтую тэму захоча пагаварыць мой пераемнік, то так тое і мусіць быць. Але тут і гаварыць няма аб чым асабліва. Ну напісаў, ну чакаю… Спадзяюся, што ўсё будзе добра: і ў інфармацыйнай службы, якую я пакідаю, і ў мяне, і ў нас усіх. Дзякуй усім тым СМІ, хто супрацоўнічаў і супрацоўнічае з БПЦ. І выбачайце, калі што», — сказаў Лепін «Нашай Ніве».
 Хто заменіць Лепіна, пакуль невядома, адным з імаверных пераемнікаў называецца іераманах Афанасій (Сакалоў), прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі.
 Раней Лепіна персанальна раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка за тыя ацэнкі, якія святар даў дзеянням сілавікоў, што разбурылі мемарыялы забітаму Бандарэнку.