Прэзідэнт Латвіі: Калі Лукашэнка прыедзе ў Рыгу, я з ім сустрэнуся
Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш заявіў, што гатовы правесці афіцыйную сустрэчу са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам, калі той гатовы прыбыць на саміт Усходняга партнёрства, які пройдзе ў Рызе ў канцы мая.
Раней пра тое, што Латвія, якая старшынюе ў гэтым годзе ў ЕС, гатовая запрасіць Лукашэнку на саміт Усходняга партнёрства, заявіў дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэй
Пілдэговіч.
«Мы ведаем, што на папярэдніх самітах Аляксандр Лукашэнка не прадстаўляў Беларусь на саміце. Мы гатовыя запрасіць прэзідэнта Беларусі», — растлумачыў палітык у ходзе
прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Разам з тым Пілдэговіч адзначыў, што ўзровень прадстаўніцтва на Рыжскім саміце будзе залежаць ад Беларусі. «Мы хочам, каб з боку Мінска быў сустрэчны рух, і мы будзем запрашаць Беларусь
на ўсе мерапрыемствы», — дадаў дыпламат.
Усходняе партнёрства — праект, створаны Еўрапейскім саюзам. Галоўная яго мэта — збліжэнне ЕС з шасцю краінамі: Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй і
Беларуссю.
delfi.lv