Расійскі амбасадар распавёў, якую ўстаноўку па працы ў Беларусі яму даў Пуцін

Новы амбасадар Расіі Дзмітрый Мезенцаў не знаёмы з дыпламатычнай працай папярэдняга пасла Міхаіла Бабіча ў Мінску, але хоча, каб «дзверы расійскай амбасады былі шырока расчынены для нашых калег і сяброў». Пра гэта ён заявіў у Мінску на сваім першым брыфінгу ў якасці амбасадара.

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

Фота: Сяргей Балай, TUT.BY

На брыфінгу Мезенцаў распавёў, якую ўстаноўку па працы ў Беларусі яму даў Уладзімір Пуцін.
— Устаноўка, я думаю, якую дае кіраўнік дзяржавы і кіраўнік МЗС любому амбасадару, у рамках яго задач. Гэта зрабіць усё, каб глыбіня адносін паміж Расіяй і Беларуссю была яшчэ больш выніковай, каб гэта адчувалі людзі. Каб традыцыі брацкіх народаў, эканамічнага ўзаемадзеяння, магчымасць і гатоўнасць браць адзін у аднаго лепшы вопыт у эканамічных і сацыяльных практыках прыносіла мільёнам грамадзянам нашых краін дастатак, камфорт, упэўненасць, каб яны планы сваіх сем'яў суадносілі з планамі двухбаковых адносінаў, сваіх дзяржаў, — сказаў Мезенцаў.
На пытанне, чым яго дыпламатычная місія будзе адрознівацца ад місіі папярэдняга пасла Міхаіла Бабіча, Мезенцаў адказаў, што не можа параўноўваць.
 Я не быў знаёмы з практыкай Міхаіла Бабіча, але я разумею, з улікам майго дыпламатычнага вопыту і ў кітайскай сталіцы генеральным сакратаром ШАС, што любая дыпламатычная практыка характарызуецца шэрагам рыс: адкрытасцю, шчырасцю, максімальным увагай да людзей. І мы хацелі б, каб дзверы расійскай амбасады былі шырока расчынены для нашых калег і сяброў. І каб на прыёме 11 чэрвеня было як мага больш гасцей, каб мы паціснулі ім рукі, ссунулі куфлі ў гонар дзяржаўнага свята — Дня Расіі, — сказаў амбасадар.
Пазней ён таксама дадаў, што «ніякіх закрытых дзвярэй для беларускіх журналістаў не будзе».
Нагадаем, 30 красавіка Уладзімір Пуцін адклікаў Міхаіла Бабіча з пасады амбасадара Расіі ў Мінску і падпісаў указ аб прызначэнні новага амбасадара ў Беларусі — ім стаў сенатар Дзмітрый Мезенцаў. У апошнія месяцы сваёй працы Міхаіл Бабіч некалькі разоў ўступаў у завочную жорсткую сварку з беларускім МЗС.
У Мінск Мезенцаў прыбыў 3 чэрвеня, а ўжо 5 чэрвеня сустрэўся з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем для ўручэння копій даверчых грамат. Пра гэта паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства.
TUT.BY