Расійскіх фанатаў не пусцілі на святкаванне Дня Перамогі
Расійскія заўзятары планавалі зладзіць уласны марш на мерапрыемствах па святкаванні 9 Мая. Аднак мінская міліцыя перахоплівала групы заўзятараў яшчэ на падыходах да цэнтра горада, піша "Газета.ру".
Расійскае выданне адзначае, што адметнай асаблівасцю афіцыйных мерапрыемстваў у Мінску стала амаль поўная адсутнасць георгіеўскіх стужачак ва ўдзельнікаў. Таксама было заўважана не больш за тры расійскія сцягі і ні аднаго ўкраінскага. Між тым, сярод натоўпу было шмат людзей, апранутых у жоўта-блакітную вопратку, адзначае "Газета.ру".
Агулам у святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 100 тысяч чалавек.