Актывісты БХД правялі талаку ў Курапатах (фота)

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 9 траўня правялі талаку ў Курапатах. Удзел у ёй узялі некалькі дзясяткаў чалавек. Многія з іх запісаліся да ўдзелу падчас Чарнобыльскага шляху 26 красавіка.



talaka_u_kurapatach.jpg

Падчас талакі было вынесена шмат смецця, пасаджаныя кветкі, закапаныя вогнішчы і выведзеныя некалькі групаў людзей, якія распівалі ці збіраліся распіваць алкаголь на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. Многія з іх з разуменнем ставіліся да просьбаў не ўжываць алкаголь на месцы масавых пахаванняў, кажучы, што не ведалі, што яны знаходзяцца на тэрыторыі мемарыялу. Апроч таго, актывісты БХД правялі малітву за бязвінных ахвяраў нацысцкага і камуністычнага рэжымаў.

Талака выклікала інтарэс у прадстаўнікоў уладаў, за яе правядзеннем сачылі некаторыя людзі ў цывільным. Апроч таго, перад удзельнікамі мерапрыемства дэманстратыўна праходзіў нарад міліцыянтаў, якіх у Курапатах звычайна не сустрэць. "Прынамсі такім чынам мы прыцягнем увагу ўладаў да Курапатаў і паспрабуем прымусіць іх выконваць абавязкі па ахове мемарыялу", — адзначыў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

Удзельнікі талакі таксама адзначылі плён мінулай падобнай акцыі, праведзенай увосень 2013 году. Тады на месцы вогнішчаў у лясным масіве былі ўсталяваныя крыжы, і сёння ля іх ужо не распальваюць вогнішчы і практычна няма смецця. Тым не менш працы на тэрыторыі мемарыялу яшчэ хапае.

У сувязі з гэтам была падтрыманая ініцыятыва праводзіць такую талаку на ўсе дзяржаўныя святы — т.зв. "святочны патруль". "Сёння дзяржаўныя святы сталі беснаваннем і спайваннем насельніцтвам. Звычайным стала іх адзначэнне напіваннем да нягоднага стану. Менавіта на дзяржаўныя святы прыпадаюць найбольш частыя выпадкі апаганьвання. Таму і задуманы патруль, які б адсочваў і не дапускаў акты вандалізму", — падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго словаў, адна з мэтаў талакі і "святочнага патрулю" — інфармаваць жыхароў наваколля, для якіх стала звычкай распіццё алкаголлю і выезд "на шашлыкі" ў ахоўнай зоне Курапатаў.

БХД заклікае ўсіх ахвочых далучацца да акцыі. Для гэтага можна звязацца з арганізатарамі талакі па тэлефоне 8029 1673435.

Прэсавая служба БХД


1399643194_wp_20140509_12_34_07_pro.jpg


1399643192_wp_20140509_12_38_28_pro.jpg


1399643201_wp_20140509_13_20_11_pro.jpg


1399643218_wp_20140509_13_20_16_pro.jpg


1399643252_wp_20140509_13_20_32_pro.jpg


1399643259_wp_20140509_13_20_40_pro.jpg


1399643193_wp_20140509_13_45_09_pro.jpg


1399643293_wp_20140509_13_45_40_pro.jpg


1399643261_wp_20140509_13_45_53_pro.jpg


1399643249_wp_20140509_13_46_39_pro.jpg


1399643219_wp_20140509_13_47_15_pro.jpg


1399643214_wp_20140509_14_26_03_pro.jpg


1399643221_wp_20140509_14_28_19_pro.jpg