«Разгон нацболаў пад Мінскам — гэта помста КДБ»
Помстай КДБ лічыць лідар нацыянал-бальшавікоў Яўген Контуш разгон спартыўнага летніка актывістаў пад Мінскам. Прадстаўнікі праваахоўных органаў не далі разгарнуцца ўдзельнікам мерапрыемства.

Гэта адказ КДБ за нядаўна праведзеную акцыю супраць прызыўнога рабства. Па яе выніках практычна нікога з нацболаў не прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
«Пратаколы былі складзены са шматлікімі парушэннямі заканадаўства» , — падкрэслівае Яўген Контуш:
Супрацоўнікамі праваахоўных органаў без унясення ў пратакол канфіскавалі газеты, атрыбутыку і пнеўматычную зброю. 11 нацболаў былі дастаўлены ў аддзяленне міліцыі, для складання пратаколаў і
вынесення пастановы за «распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы».
Дзяніс Сахар этапаваны ў ІЧУ да суда. На яго складзены пратакол за супраціўленне міліцыі. Паводле актывістаў, пры затрыманні Дзяніса Сахара і непаўналетняга Аляксандра Палякова ўжытыя
спецсродкі — слезацечны газ і кайданкі.
racyja.com