Роберт Тышкевіч: Польшча адчыняе межы для беларусаў

Як паведаміў «Радыё Рацыя» дэпутат польскага Сойму ад Грамадзянскай Платформы Роберт Тышкевіч, з панядзелка польскія консульствы ў Беларусі пачнуць выдачу віз у такім рэжыме, які быў да абвяшчэння пандэміі каронавіруса.

r.tyszkiewicz_1_1_833x400.jpg


— Гэтае рашэнне мы прымалі на спатканні ў прэм’ера Маравецкага, як найважнейшае ў гэтай сітуацыі для грамадзян Беларусі, каб быў зручны доступ да пераадолення мяжы. Вельмі рады, што гэта рашэнне ажыццяўляецца, і ад панядзелка польскія консульствы будуць у нармальным рэжыме выдаваць візы. І ўсе, што адчуваюць пераслед, змогуць пераадолець мяжу нават без атрымання візы.

Як адзначыў Роберт Тышкевіч, такое рашэнне прынятае пасля сустрэчы дэпутатаў розных палітычных сілаў з прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім, што прайшло ў сераду ў Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя