У атачэнні Пуціна каронавірусам заразіліся дзесяткі чалавек
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў яго асяроддзі каронавірусам захварэлі некалькі дзясяткаў чалавек. У сувязі з гэтым яму давялося ў апошні момант адмяніць свой візіт у Душанбэ.
Пра гэта ён распавёў у ходзе свайго дыстанцыйнага выступу ў рамках саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Адной з тэм мерапрыемства будуць дзеянні арганізацыі на фоне сітуацыі ў Афганістане.
Са слоў Пуціна, ён правядзе ў самаізаляцыі яшчэ некалькі дзён.
Паводле mk.ru.