У Брэсце да прыезду Мядзведзева выканкам заклікае жыхароў прыбраць смецце?
Брэст рыхтуецца да прыезду прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева. У абласным цэнтры адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
![b-g.by b-g.by](/img/v1/images/2brest_podgotovka_sovmin_111218.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
b-g.by
Раніцай 11 снежня ў сацсетках пачалі з'яўляцца фота дворнікаў, якія прыводзяць у парадак вуліцы, па якіх, як плануюцца, будзе ехаць картэж высокапастаўленых асоб дзвюх краін.
![1brest_podgotovka_sovmin_111218.jpg 1brest_podgotovka_sovmin_111218.jpg](/img/v1/images/1brest_podgotovka_sovmin_111218.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
b-g.by
А напярэдадні ў сацсетках з'явілася паведамленне, аўтары якога сцвярджаюць, што яго разаслаў старшыням кааператываў і таварыстваў уласнікаў гарвыканкам. У тэксце паведамлення гаворыцца, што ў сувязі з прыездам у Брэст Румаса і Мядзведзева «вам неабходна ўважліва агледзецца вакол сваіх дамоў і дваровых тэрыторый на прадмет наяўнасці непатрэбных аб'яваў, графіці, парадку на смеццевых пляцоўках і г.д.».
![3brest_podgotovka_sovmin_111218_768x1024.jpg 3brest_podgotovka_sovmin_111218_768x1024.jpg](/img/v1/images/3brest_podgotovka_sovmin_111218_768x1024.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
b-g.by
Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце прызначана на 13 снежня. Плануецца, што ў гэты дзень адбудзецца падпісанне праекта аб узаемным прызнанні віз, які Мінск і Масква канчаткова ўзгаднілі ў канцы лістапада.
b-g.by