У Мінску абралі старшыню руху «За Свабоду»

Ім ізноў стаў Юрась Губарэвіч, піша Радыё Свабода.

za_svabodu.jpg

Юрась Губарэвіч пераабраны старшынём праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб'яднання «Рух «За Свабоду». За яго прагаласавала большасць удзельнікаў трэцяй справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі арганізацыі. Яна праходзіць сёння ў Мінску, паведамляе БелаПан.
Першым намеснікам старшыні арганізацыі абраны Алесь Міхалевіч.
Губарэвіч у кастрычніку 2016 года змяніў на чале арганізацыі Аляксандра Мілінкевіча, які кіраваў ёю ад заснавання ў 2007 годзе.
У адпаведнасці са статутам, задачамі арганізацыі з'яўляюцца: спрыянне пабудове грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы, зацвярджэнне прынцыпаў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека; спрыянне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, павышэнне яе міжнароднага аўтарытэту.