У Расіі рыхтуюць новую групу «дабраахвотнікаў» для Данбаса
Аб гэтым у Facebook паведаміў кардынатар групы "Інфармацыйны супрціў" Дзмітры Тымчук.
РБК-Украіна са спасылкай на старонку Дзмітрыя Тымчука паведаміла, што цэнтр, які спецыялізуецца на падрыхтоўцы дыверсантаў, падрыхтаваў у Расіі групу баевікоў па спецыяльнай праграме.
"У цэнтры тактычнай і агнявой падрыхтоўкі "Партызан" ажыццёўлены набор і пачалася падрыхтоўка новай партыі "дабраахвотнікаў" для ўдзелу ў баявых дзеяннях на Усходзе Украіны ў складзе расійскіх акупацыйных войсках. Абучэнне новага набору адбываецца з 1 чэрвеня і скончыцца 31 жніўня па наступнай праграме: курс тапаграфіі і арыентыроўкі на мф цовасці, тактычная медыцына, курс выжывання, пецкурс "Партызан" па вядзенні бою ў ггорадзе і лесе, агнявая падрыхтоўка з выкарыстаннем розных відаў стралковай зброі", - паведаміў Тымчук.
Па ягоных словах, на працягу апошніх чатырох год дадзены цэнтр спецыялізуецца на падрыхтоўцы дыверсантаў, якая дазваляе ў кароткія тэрміны абучыць "курсантаў" асноўным навыкам дыверсійна-тэрарыстычнай дзейнасці. Так, выпускнікі цэнтра назначаюцца на пасады камандзіраў ДРГ (Дыверсіёна-разведвальных груп), выконваюць функцыі інструктараў у складзе акупацыйных войскаў. За час існавання цэнтра падрыхтавана больш за 400 баевікоў.