У Трасцянцы ўсталявалі крыж у памяць расстраляных тут вязняў мінскіх турмаў

Да 75-годдзя масавых расстрэлаў НКУС вязняў мінскіх турмаў ва ўрочышчы Благоўшчына (Трасцянец) усталяваны крыж.

13522611_899491023513649_1054924251_n_logo.jpg


Крыж «Памяці палітвязняў менскіх турмаў НКВД, расстраляных катамі НКУС уночы з 24 на 25 чэрвеня 1941г», усталяваны 24 чэрвеня па ініцыятывае аргкамітэта гісторыка-асветніцкага аб'яднання «Вяртанне памяці».


Удзел узялі сябры аргкамітэта па стварэнню  гісторыка-асветніцкага аб'яднання «Вяртанне памяці» гісторыкі Ігар Кузняцоў і Анатоль Валахановіч,  вязень ГУЛАГу Уладзімір Раманоўскі і іншыя. Асвяціў крыж айцец Леанід Акаловіч.
Фота Дыяны Серадзюк