У Мінску аднавілася праца падгрупы па бяспецы кантактнай групы па Украіне
У Мінску аднавілася праца падгрупы па бяспецы кантактнай групы па Украіне, якая пачалася 3 жніўня. Аб гэтым паведамляе МЗС Беларусі ў "Твітэры".

Напярэдадні спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік паведаміў журналістам, што праца вядзецца па пагадненні аб адводзе танкаў і артылерыйскіх гармат калібрам да 100 мм і мінамётаў калібрам да 120 мм.
Аб выніках пасяджэння 3 жніўня самой кантактнай групы па Украіне, якое па традыцыі прайшло за зачыненымі дзвярыма, дыпламат нічога не сказаў. Сустрэча кантактнай групы ў мінскім
"Прэзідэнт-гатэлі" 3 жніўня доўжылася з перапынкамі каля васьмі гадзін.