Украіна адкрыла межы з Малдовай і краінамі ЕС. Але не з Беларуссю

Украіна адкрыла 66 пунктаў пропуску на мяжы з краінамі ЕС і Малдовай апоўначы ў пятніцу, паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка «Украінскай праўдзе».

ykraina_20200316_kom_tutby_phsl_2313.jpg

Ва Украіне адкрываюцца 66 пунктаў пропуску, часова зачыненымі працягваюць быць 56.
— Паўнавартасна ўсе 66 напрамкаў змогуць функцыянаваць толькі тады, калі сумежныя бакі адкрыюць пункты пропуску са свайго боку, — адзначыў Дземчанка.
Усе адкрытыя пункты пропуску размешчаны на мяжы з Малдовай і краінамі ЕС.
Дземчанка нагадаў, што рашэнне аб адкрыцці не датычыць пунктаў пропуску на мяжы Украіны з Расіяй і Беларуссю, яны, як раней, застануцца зачыненымі.

Паводле tut.by