Усе астатнія санкцыі ўрада ЗША застаюцца ў сіле
Амерыканская амбасада зрабіла заяву з нагоды заканчэння тэрміну дзеяння санкцый у дачыненні да «Белтэхэкспарта» і «Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання».
23 траўня 2013 г.
мінуў тэрмін дзеяння санкцый, уведзеных у дачыненні да беларускіх кампаній «Белтэхэкспарт» (БТЭ) і «Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне» (БелОМА) паводле «Акта ЗША пра нераспаўсюджанне ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі» (http://www.state.gov/t/isn/inksna/c28836.htm).
Дадзены Акт прадугледжвае ўвядзенне санкцый на два гады. Калі цягам гэтага перыяду санкцыі не былі зняты, тэрмін іх дзеяння
спыняецца па заканчэнні
двух гадоў. Санкцыі ў дачыненні да вышэйзгаданых кампаній спачатку былі ўведзены 23 траўня 2011 года. Такім чынам, згодна ўсталяванай Актам практыцы тэрмін іх дзеяння мінуў па сканчэнні
двух гадоў.
Акт прадугледжвае абмежавальныя меры ў
дачыненні замежных асобаў
(юрыдычных і фізічных) за перадачу ці набыццё ў Ірана, Паўночнай Карэі і
Сірыі абсталявання і тэхналогій, паказаных у шматбаковых кантрольных спісах (Рэжым кантролю за ракетнымі тэхналогіямі, Аўстралійская група, Канвенцыя пра хімічную зброю, Група пастаўшчыкоў ядзерных матэрыялаў, Васенаарская дамоўленасць). Санкцыі ў рамках Акта таксама могуць быць уведзены ў дачыненні замежных асобаў за перадачу абсталявання і тэхналогій, якія не знаходзяцца ў кантрольным спісе, але могуць быць скарыстаны пры распрацоўцы зброі масавага знішчэння (ЗМЗ) ці сістэм крылатых і балістычных ракет.
Усе астатнія санкцыі ўрада ЗША застаюцца ў сіле, уключаючы санкцыі, уведзеныя 31
студзеня 2011 года і ў жніўні 2011 года ў адказ на дзеянні
ўладаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня
2010 года ў Беларусі. Як пацвердзілі ў супольнай заяве ад 1
снежня 2010 года Хілары Клінтан і Сяргей Мартынаў, якія былі ў той час Дзяржсакратаром ЗША і Міністрам замежных спраў Беларусі, большая павага да дэмакратыі і правоў чалавека застаюцца ключавым пытаннем для паляпшэння адносін паміж Злучанымі Штатамі і Беларуссю.
Амбасада ЗША, 05 чэрвеня, 2013 года