Увосені абяруць новае кіраўніцтва Руха «За Свабоду»

15-16 кастрычніка пройдзе справаздачна-выбарчая канферэнцыя Руху «За Свабоду». На ёй будзе абранае новае кіраўніцтва арганізацыі, такое рашэнне было прынятае на пасяджэнні Рады арганізацыі.


У сувязі з падрыхтоўкай да канферэнцыі Рада Руху прызначыла асобаў, адказных за правядзенне абласных сходаў. Плануецца, што сходы пройдуць у пачатку верасня.
Рада Руху таксама разгледзела прапанову партнёраў па правацэнтрысцкай кааліцыі аб стварэнні асамблеі Народных прадстаўнікоў. Кіраўнічы орган Руху падрыхтаваў рэкамендацыі па дакуманце і даў паўнамоцтвы для працягу перамоваў.
У шэрагі Руху на пасяджэнні былі прынятыя 15 новых сябраў.
Паводле прэс-рэлізу