Заява Руха салідарнасці «Разам» з нагоды збіцця Валера Бычкоўскага

Рух салідарнасці патрабуе узбуджэння крымінальнай справы супраць асобаў, якія здзейснілі напад на Валера Бычкоўскага, у тым ліку – міліцыянта Бейдука А.М.

71000764_2466481273388843_965265591646552064_o.jpg


"Выбараў у Беларусі няма, але ў звязку з пагрозай суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, Валер Бычкоўскі зарэгістраваў ініцыятыўную групу па Пушкінскай выбарчай акрузе нумар 103 і пачаў збор подпісаў для свайго вылучэння". — паведамлюць паплечнікі Валерыя.
"А 17-й гадзіне 13.09.2019 г. на пешаходнай пляцоўцы каля ГЦ "Скала" на Валера Бычкоўскага напаў былы міліцыянт, намеснік начальніка аховы гэтага гандлёвага цэнтра Чумак А.Л. На прад'яўленыя дакументы і нормы беларускага заканадаўства, якія дазваляюць збор подпісаў за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты ў любым месцы выбарчай акругі, за выключэннем рэжымных аб’ектаў, правакатар параіў “засунуць свае законы ў адно месца” і выклікаў міліцыю.
Дзяжурны міліцыянт Бейдук А.М. разам з групай ахоўнікаў здзейснілі злачынны бандыцкі напад на магчымага будучага дэпутата, брутальна збілі Валера Бычкоўскага, разбілі яго галаву аб тратуар, траўмавалі каленны суглоб і закавалі ў кайданкі.
Нарад міліцыі Фрунзенскага РАЎСа г. Менску, які прыехаў па выкліку, у парушэнне беларускага заканадаўства затрымаў В. Бычкоўскага, даставіў у райаддзел міліцыі, дзе яго пратрымалі пад вартай 3 гадзіны. Так у Беларусі адбываюцца "выбары".
 — заключаюць яны.
Рух салідарнасці "Разам" заклікаў беларускую і міжнародную грамадскасць выказаць салідарнасць з Валерам Бычкоўскім і аказаць яму падтрымку:
"Мы мусім разам сказаць:
Не - палітычным рэпрэсіям!
Не - выбарам без выбараў!
Свабоду народу!
Жыве Беларусь!"

Паводле прэс-рэліза