Мінск: вылучэнец у кандыдаты ад «Еўрапейскай Беларусі» збіты і затрыманы
Актывіст Валер Бычкоўскі 13 верасня збіраў подпісы за сваё
вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр «Скала»,
што на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Праз некаторы час да яго падыйшоў
намеснік начальніка аховы і ў грубай форме запатрабаваў спыніць
пікетаванне, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская
Беларусь».
Валерый прапанаваў выклікаць міліцыю. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС прыехалі і сказалі, што парушэнні закону з боку актывіста няма. Пасля таго, як яны з'ехалі, намеснік начальніка аховы ГЦ «Скала» Андрэй Чумак падышоў да Валерыя і стаў яго штурхаць, вырываць тэлефон, ламаць стэнд. Затым, калі актывіст паспрабаваў абараніць сваю маёмасць, на месцы інцыдэнту з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія яго затрымалі.
Валерый Бычкоўскі знаходзіцца ў РУУС Фрунзенскага раёна.
Паводле spring96.org