Зяленскі прапанаваў Пуціну перамовы ў Мінску з удзелам Трампа
Кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў расійскаму прэзідэнту новы фармат перамоваў. Няўжо Дональд Трамп Тэрэза Мэй, Ангела Меркель і Эмануэль Макрон прыедуць у Мінск?

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прапанаваў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну новы фармат перамоваў з удзелам лідэра ЗША Дональда Трампа. Пра гэта ён заявіў у відэазвароце.
Зяленскі прапануе Пуціну правесці перамовы пры ўдзеле Дональда Трампа, прэм'ер-міністра Брытаніі Тэрэзы Мэй, канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Па словах Зяленскага, такія перамовы могуць быць праведзеныя ў Мінску.
"Хачу звярнуцца да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Трэба пагаварыць? Трэба, давайце. Абмяркуем, чый Крым і каго там няма на Данбасе. Кампанію для размовы прапаную наступную: я, вы, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэм'ер-міністр Брытаніі Тэрэза Мэй, канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Месца? Думаю, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка з задавальненнем прыме нас з вамі ў Мінску. Мы не мяняем і не адмаўляемся ні ад якіх дыпламатычных фарматаў. Мы прапануем пагаварыць, бо трэба ж пагаварыць? Праўда?" — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Паводле korrespondent.net