У РФ ацанілі страты ад забароны на палёты ў Грузію

Расійскія ўлады абяцаюць кампенсаваць авіякампаніям мільярдныя страты. Удакладненыя разлікі з’явяцца да сярэдзіны ліпеня.

2360584.jpg

Міністэрства транспарту Расіі папярэдне ацаніла страты расійскіх авіякампаній ад спынення палётаў у Грузію ў тры мільярды рублёў (прыкладна 47 мільёнаў долараў). Пра гэта 7 ліпеня паведаміў кіраўнік ведамства Яўген Дзітрых.

Паводле словаў Дзітрыха, у гэтую суму ўваходзяць як прамыя страты, так і ўпушчаная выгада. Да сярэдзіны ліпеня ён чакае ўдакладненых разлікаў ад авіякампаній.

Як паведамляе DW, у Грузіі застаюцца амаль пяць тысяч расійскіх турыстаў, якія не скарысталіся магчымасцю здаць квіткі ці абмяняць іх на больш раннія даты.

Расійскі міністр звярнуў увагу, што выдзеленыя дадатковыя сродкі на вяртанне турыстаў у першы тыдзень пасля 8 ліпеня.

Нагадаем, 21 чэрвеня на фоне антырасійскіх пратэстаў у Тбілісі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які забараняе авіякампаніям Расіі з 8 ліпеня выконваць рэйсы ў Грузію.

Аналагічная забарона ўводзіцца на палёты грузінскіх самалётаў у Расію. У Мінтрансе РФ такое рашэнне растлумачылі "забеспячэннем дастатковага ўзроўню авіяцыйнай бяспекі".

Паводле korrespondent.net