
Украінскія спецслужбы затрымалі агента Расіі: ён выкарыстоўваў і тэрыторыю Беларусі
- Замежжа
- 07-07-2019
Працаўнікі контрвыведкі сумесна са следчымі Службы бяспекі Украіны выявілі агента расійскай вайсковай выведкі, які накіроўваўся на сустрэчу з куратарам у Варонеж, паведамляе Белсат.

Паводле следства, мужчына рэгулярна за грашовую ўзнагароду збіраў і перадаваў расійскім спецслужбам інфармацыю датычна працы ўкраінскага абаронна-прамысловага комплексу і палітычную абстаноўку ў Запарожскай вобласці. Дзеля перадачы дадзеных ён выкарыстоўваў каналы электроннай сувязі, а таксама асабістыя сустрэчы з куратарам на тэрыторыі РФ, анексаванага Крыму і ў Беларусі.
Затрыманаму высунулі падазрэнне ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 111 (дзяржаўная здрада) Крымінальнага кодэксу Украіны. Яго змясцілі пад варту на 60 содняў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: