У Полацку знайшлі каменны крыж з рунамі

У Полацку каля моста па вуліцы Багдановіча гараджане знайшлі каменны крыж з незразумелымі знакамі, падобнымі да рун. «Еўрарадыё» высветліла, чым можа аказацца цікавая знаходка.

Полацкая знаходка / Фэйсбук

Полацкая знаходка / Фэйсбук

Археолаг Марат Клімаў расказаў «Еўрарадыё», што спецыялісты пакуль не ўзяліся за вывучэнне знаходкі. Крыж знайшлі не археолагі, а прыватныя асобы.
Археолагі гэтым зоймуцца, як толькі атрымаюць знойдзены крыж. Мяркуючы па фотаздымках, можна сказаць, што знаходка падобная да кельцкага крыжа. Калі на месцы злому быў працяг, то гэта можа быць кельцкі магільны крыж. Альбо яго маглі кудысьці падвешваць, — дадае Марат Клімаў.

Так выглядае кельцкі магільны крыж / depositphotos

Так выглядае кельцкі магільны крыж / depositphotos