Аляксандр Глеб: Што ты ў мяне пытаешся? Я ж не трэнер, е-маё, і не прадстаўнік футбольнай федэрацыі

Былы лепшы футбаліст Беларусі, які шэсць разоў атрымліваў перамогу ў галасаванні на найлепшага гульца года, у  інтэрв'ю расійскім журналістам выказаў некаторыя свае думкі.
Некалі імя Аляксандра Глеба гучала па ўсёй Еўропе. Ён сапраўды быў лепшым футбалістам свайго пакалення з Беларусі , дасягнуў такіх поспехаў у еўрапейскіх чэмпіянатах, аб якіх мараць тысячы іншых аматараў футбола ў нашай краіне.

У апошні час ходзяць чуткі аб верагодным прызначэнні гэтага былога футбаліста ў беларускую федэрацыю футбола на адказную, калі не на самую адказную пасаду.

Надоечы Аляксандр Глеб даў інтэрв'ю журналістам расійскага канала «Матч ТВ» адносна магчымасці правядзення таварыскага матча нацыянальнай зборнай Беларусі і каманды Расіі на фоне спартыўных санкцый.

У сацсетках гэтага выдання ёсць наступная вытрымка з размовы:

Аляксандр Глеб: Думаю, для беларускай зборнай цікава згуляць са зборнай Расіі. Вядома, зборная Расіі мацнейшая па падборы футбалістаў, але для нас правесці спарынг з моцным супернікам — гэта выдатна.

Журналіст: Трэба паказаць, што мы ёсць у сучасным футбольным свеце?

Аляксандр Глеб: Што ты ў мяне пытаешся? Я ж не трэнер, е-маё, і не прадстаўнік футбольнай федэрацыі. Таварыскі матч. Для Беларусі гэта добры, моцны супернік. Для Расіі — іншае пытанне.

Журналіст: Калі б вы былі трэнерам, арганізатарам, як арганізавалі б сустрэчу, дзе правялі?

Аляксандр Глеб: Калі б я арганізоўваў? Але я не арганізоўваю. Ды ўсё роўна дзе: у Мінску, у Маскве... Няўжо гэта прынцыпова?

Журналіст: Вядома.

Аляксандр Глеб: Чаму?

Журналіст: У Маскве будзе аншлаг, людзі сумуюць па зборнай. А ў Мінску?

Аляксандр Глеб: Адкуль я ведаю, як будзе ў Мінску, е-маё, калі яшчэ гульня не праведзена? Можна ў Маскве, можна ў Мінску. Ты так у лоб пытанні задаеш... Я б, вядома, паглядзеў гэты матч з задавальненнем.

Нагадаем, Аляксандр Глеб атрымаў у свой час дазвол на забудову на Цнянскім вадасховішчы пад Мінскам. 

А яшчэ на пачатку кар'еры пасля смяротнага ДТЗ, у якім машына пад яго кіраваннем сутыкнулася з іншай на вуліцы Якуба Коласа ў сталіцы, Аляксандр Глеб не панёс ніякага пакарання.







Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: