А вы ведалі? Футбаліст Ілля Шкурын, які адмовіўся гуляць за зборную да сыходу Лукашэнкі, ужо забівае ў Ізраілі
Беларускі нападаючы 12 верасня Ілля Шкурын удала дэбютаваў за новы клуб. Ужо на 20-й хвіліне матча другога дывiзiёна Iзраiля памiж яго «Макабі» Петах-Тыква i «Хапаэлем» з Рышон-Ле-Цыёна беларускi форвард скарыстаўся ўдалым адскокам мяча i накiраваў яго ў вароты гасцей.
![bez_nazvanija__1__32.jpg bez_nazvanija__1__32.jpg](/img/v1/images/bez_nazvanija__1__32.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Супернікі спрабавалі апеляваць наконт магчымага становішча па-за гульнёй, але ж суддзя паказаў на цэнтральную кропку поля
Як адзначае «Тр*буна», першы гол Шкурына ў Iзраiлі вывеў яго каманду наперад, але ж супернiкi потым таксама забiлi — i матч скончыўся 2:2. Гэта не перашкодзiла «Макабі» Петах-Тыква застацца лiдарам лiгi — пасля чатырох тураў у клуба 10 ачкоў, больш за ўсiх.
Шкурын жа не
забыўся і пра беларусаў — пасля заканчэння матчу падышоў да заўзятара з
нацыянальным БЧБ-сцягам i сфатаграфаваўся з iм.
![Апошні клуб вылецеў з еўракубкаў Адмучыліся. Апошні беларускі клуб вылецеў з футбольных еўракубкаў](/img/v1/images/f9ecd9df0dda3b85b93e19364ec1618e.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, у 2020 годзу ўраджэнец Віцебска Ілля Шкурын падтрымаў пратэсты і публічна адмовіўся гуляць за зборную Беларусі да сыходу Лукашэнкі. Тады ён быў гульцом маскоўскага ЦСКА, потым выступаў за кіеўскае «Дынама» і польскі «Ракув».