У 48 гадоў памёр трэнер БАТЭ Аляксандр Федаровіч
Пра смерць трэнера паведамляе «Еўрарадыё».

Пайшоў з жыцця Аляксандр Федаровіч. Фота: fcbate.by
У 48 гадоў памёр трэнер БАТЭ Аляксандр Федаровіч. Ён знаходзіўся ў бальніцы ў цяжкім стане, быў падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Федаровіч — ураджэнец Мінска. Быў брамнікам, у 1996-2007 гадах выступаў за БАТЭ, чатыры разы станавіўся чэмпіёнам краіны. Трэнерам брамнікаў працаваў у камандзе з перапынкам з 2008-га.