Ціктокер, гулец зборнай Беларусі па хакеі на траве Белавусаў і яго брат выйшлі на волю
Гулец зборнай Беларусі па хакеі на траве Уладзіслаў Белавусаў і яго брат экс-гулец моладзевай зборнай Андрэй Белавусаў выйшлі на волю, паведамляе «Тр*буна».

Аб затрыманні Уладзіслава стала вядома 4 кастрычніка. «Пакаяльнае» відэа было заліта ў яго TikTok з 2,1 мільёна падпісчыкаў. На
камеру гулец казаў, што адным са сваіх гумарыстычных ролікаў «пакрыўдзіў альбо
абразіў супрацоўнікаў міліцыі».
Андрэй — малодшы брат і экс-гулец моладзевай зборнай па гэтым
жа відзе спорту. Пра ягонае затрыманне стала вядома 12 кастрычніка, пасля
з'яўлення відэа ў ягоным профілі TikTok, які налічвае 1,8 мільёна падпісчыкаў.
У роліках Андрэй, знаходзячыся за кратамі, заяўляе, што ў 2020-м годзе браў
удзел у «несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах».
Ці судзілі хлопцаў па адміністрацыйнай справе, невядома. Як тое, ці маюць яны які-небудзь працэсуальны статус.
