Судовыя выканаўцы пакінулі ў спакоі жытло юрысткі Тамары Сяргей
Нагадаем, што 20 траўня суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня аштрафавала юрыстку на 40 базавых велічынь (840 руб.) за арганізацыю і ўдзел у недазволеным пікетаванні, што 31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды зладзілі 15 актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконнасці ў судах і пракуратуры. Пенсіянеры і інваліды з розных рэгіёнаў краіны патрабавалі дыялогу з чыноўнікамі, якія даюць адпіскі на звароты грамадзянаў.