Эксперты па правах чалавека ААН заяўляюць, што ў снежні 2016 года сірыйская ўрадавая авіяцыя разбамбіла крыніцы водазабеспячэння Дамаска і пакінула без вады каля 5,5 мільёна чалавек.
Бакі канфлікту на Данбасе не толькі не адводзяць цяжкае ўзбраенне ад лініі судакранання, але і раней адведзенае вяртаюць на перадавую.
Ва Украіне працягваецца праект, накіраваны на інфармаванне ўкраінскіх школьнікаў пра ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у вайне.
Служба бяспекі Украіны апублікавала аўдыёзапіс, на якім, як сцвярджаецца, кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Ігар Платніцкі абмяркоўвае атаку на Іл-76 ВПС Украіны ў 2014 годзе.
Начальнік упраўлення народнай міліцыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Алег Анашчанка загінуў пры выбуху аўтамабіля.
Разведка выявіла прыкметы падрыхтоўкі расійскіх войскаў да наступу на Данбасе. Пра гэта РБК-Украіна паведаміла крыніца ў Галоўным разведвальным упраўленні Міністэрства абароны Украіны.
У ноч на 31 студзеня ва ўкраінскай Аўдзееўцы ўведзенае надзвычайнае становішча. Днём раней у выніку жорсткіх баёў горад застаўся без цяпла і электрычнасці.
Крушэнне самалёта Ту-154 над Чорным морам у снежні 2016 года адбылося праз памылку экіпажа, паведамляе газета «КоммерсантЪ». Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.
Памёр экс-верхавод баевікоў «ЛНР» Валерый Болатаў, пра гэта паведаміў былы «прэм’ер-міністр» «ДНР» Аляксандр Барадай, спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад блізкіх памерлага, паведамляе «РБК».
Сёння — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Ён адзначаецца па рашэнні ААН у дзень вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе найбуйнейшага нацысцкага лагера смерці Асвенцым.
Дапамогу гэтых людзей фронту можна адлюстраваць тонамі канкрэтных рэчаў і сотнямі тысяч выдаткаваных на гэта грыўняў, аднак яшчэ не было ніводнага выпадку, каб іх абвінавацілі ў несумленнасці.
Іракскія вайскоўцы пачалі новы наступ на Масул, які застаецца пад кантролем баевікоў «Ісламскай дзяржавы», паведаміла міністэрства ўнутраных спраў Ірака.
Малыя амерыканскія беспілотнікі Raven RQ-11B, якія былі пастаўлены ўкраінскай арміі, апынуліся ўразлівыя для сістэм радыёэлектроннай барацьбы прарасійскіх сепаратыстаў.
Да нас звярнуўся сталы чытач, гісторык і краязнаўца Алесь Самец, які распавёў цікавую гісторыю пра двух партызанаў. Ён лічыць што нельга свядома выключаць з памяці не самыя прыемныя для нас старонкі гісторыі.
Сустрэчы народнага дэпутата Украіны Надзеі Саўчанка з кіраўнікамі так званых "ДНР" і "ЛНР" Аляксандрам Захарчанкам і Ігарам Платніцкім не прыносяць карысці ні ёй, ні Украіне. З такой заявай Пётр Парашэнка выступіў падчас працоўнай паездкі ў Івана-Франкоўскую вобласць.
Акаўнт сірыйскай дзяўчынкі, якая разам са сваёй маці пісала пра жыццё ў Алепа, быў выдалены.
У анэксаваным Расіяй Крыму заявілі, што вяшчанне ўкраінскіх медыя на тэрыторыю паўвострава будзе спынена як не адпавядаючае расійскаму заканадаўству.
Падчас зямельных працаў былі выяўленыя астанкі ахвяраў разні жыхароў варшаўскай Волі 1944 году.
13-11-2021
Эмілія Плятэр: натхніла на многае і стала сімвалам
12-11-2021
Міністэрства аховы здароўя абнавіла часовыя рэкамендацыі аб аказанні меддапамогі пацыентам з COVID-19
Дзяніс Івашын напісаў заяву на сустрэчу з доктарам
Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук зрабілі кавер на песню гурта «Новае неба» і прысвяцілі яго Раману Бандарэнку
«Першым, каго знішчаць, буду я». 25 гадоў таму загінуў журналіст Анатоль Майсеня
На волю выйшлі яшчэ двое палітвязняў па «справе Рабочага руху»
МЗС Ірака заявіла аб спыненні прамых авіязносін з Беларуссю
У Курапатах невядомыя зноў пашкодзілі «лаву Клінтана»
Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем
Журналісту Генадзю Мажэйку амаль паўтара месяца не прымаюць перадачы ў СІЗА