Ад 7 да 12 чалавек загінулі ў Багдадзе ад выпадковага падзення бомбы з самалёта іракскіх ВПС расійскай вытворчасці

Паводле розных звестак, ад сямі да дванаццаці чалавек загінулі ў Багдадзе ў выніку выпадковага падзення бомбы з самалёта іракскіх ВПС. Як паведамляе АВС News, сярод загінулых ёсць жанчыны і дзеці. Яшчэ 25 чалавек параненыя. Пра інцыдэнт паведаміла камандаванне ўзброеных сілаў краіны.



baghdad.jpg

Прычынай здарэння стала тэхнічная няспраўнасць. Самалёт вытворчасці расійскага АКБ Сухога вяртаўся з бамбавання пазіцый баевікоў, але, як высветлілася, адзін снарад затрымаўся падчас аперацыі. Калі самалёт пралятаў над жылым раёнам Багдаду, бомба выпадкова звалілася на тры дамы, — распавёў брыгадны генерал Саад Маан, словы якога прыводзяць сусветныя інфармацыйныя агенцтвы. Заходняя прэса адзначае, што за мінулы тыдзень ВПС Ірака неаднаразова аказваліся ў цэнтры скандалу ў сувязі з трапляннем іх снарадаў у раёны, населеныя мірнымі жыхарамі. Так, літаральна ўчора ў адным з гарадоў у выніку авіяўдару ўрадавых войскаў загінулі па меншай меры 25 чалавек, а днём раней пры налёце на горад Фалуджа, які ўтрымліваюць баевікі так званай Ісламскага дзяржавы, загінулі 36 чалавек, у тым ліку жанчыны і дзеці.

Для расследавання абставінаў сённяшняй трагедыі сфарміравана спецыяльная камісія.

Паводле echo.msk.ru