Актыўнасць расійскіх самалётаў над Балтыйскім морам вырасла
На мінулым тыдні знішчальнікі, якія абараняюць паветраную прастору балтыйскіх краін, былі вымушаныя падымацца ў паветра 18 разоў. Пра гэта паінфармавала літоўскае Міністэрства абароны.
Знішчальнікі NATO, база якіх знаходзіцца ў Літве і Эстоніі, у рамках місіі Baltic Air Policing стартавалі з мэтай ідэнтыфікацыі расійскіх ваенных самалётаў, якія ляцелі над Балтыйскім морам. У большасці выпадкаў палёты не былі заяўленыя расійскім бокам, а амаль усе машыны мелі выключаныя транспондэры. Большасьць з распазнаных самалётаў не рэагавала на кантроль авіяруху, піша Польскае радыё.
Найбольш выпадкаў з удзелам расійскіх самалётаў было ў мінулы аўторак — паведамляе літоўскае Міністэрства абароны. Самалёты ўздымаліся ў паветра чатыры разы.
Місія Baltic Air Policing заключаецца ў патруляванні паветранай прасторы над Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, якія ня маюць уласных знішчальнікаў.