Албанцы заблакавалі прэзідэнту Сербіі дарогу да аднаго з сёлаў у Косава

Ветэраны албанскай Вызваленчай арміі Косава (ВАК) блакавалі ўсе дарогі да сяла Банэ, у якое 9 верасня павінен быў прыехаць прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч.

vuchych_833x400.jpg

Пра гэта паведамляе «РІА Навіны» са спасылкай на мясцовыя СМІ. Паводле іх інфармацыі, некалькі сотняў албанцаў з пасёлкаў Глоговац і Србіца грузавікамі, трактарамі і бярвёнамі цалкам заблакавалі шляхі да сяла. Некаторыя ўдзельнікі блакады былі ўзброены.
Паліцыя і міжнародны кантынгент пад эгідай НАТО заявілі, што не могуць гарантаваць бяспеку Вучыча і сербскай дэлегацыі. З-за гэтага прэзідэнт Сербіі адмовіўся ад паездкі.
«Гэта (блокада.-"Коммерсант") кажа пра тое, што яны хварэюць на тыя ж хваробы, якімі хварэлі мы. Спадзяюся, што мы будзем у стане вылекавацца і больш разумнымі спосабамі — словамі, размовамі, моцнай эканомікай, розумам, а не прыладамі і зброяй вырашаць пытанні», — сказаў Аляксандр Вучыч.
Новы раўнд перамоваў паміж Бялградам і Прышцінай аб нармалізацыі адносін пройдзе ў верасні ў Бруселі. Па дадзеных "Коммерсанта" з заходніх дыпламатычных крыніцаў, цэнтральным пытаннем перамоў Аляксандра Вучыча і кіраўніка Косава Хашыма Тачы стане трансфер тэрыторый.
Паводле kommersant.ru